БЕЛ Ł РУС

Прах балерыны Плісецкай і кампазітара Шчадрына развеялі над Акой

25.11.2025 / 16:11

Nashaniva.com

Прах легендарнай балерыны Майі Плісецкай і выбітанога кампазітара Радзівона Шчадрына быў злучаны і развеяны над ракой Акой, піша ТАСС. Гэта было іх пасмяротным жаданнем. 

Радзівон Шчадрын і Майя Плісецкая. Фота: AP Photo / Dmitry Lovetsky, File

Сужэнцы, якія пражылі ў шлюбе 57 гадоў, пакінулі сумесны тэстамент, дзе пазначылі сваю апошнюю волю:

«Целы нашыя пасля смерці спаліць, а калі настане сумная гадзіна сыходу, наш прах злучыць разам і развеяць над Расіяй».

89‑гадовая Майя Плісецкая пайшла з жыцця ў маі 2015 года ад сардэчнага прыступу. Радзівон Шчадрын памёр у жніўні 2025 года на 93‑м годзе жыцця. Выкананне іх сумеснай волі стала магчымым пасля смерці кампазітара.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула