На сераду абвясцілі аранжавы ўзровень з-за моцнага снегападу
У сераду на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца туман, па паўночным захадзе — моцныя ападкі (снег, мокры снег, які пераходзіць у дождж).
У Мінску раніцай і днём — туман.
Уначы -3..+3°С, максімальная ўдзень складзе ад -1°С на паўночным захадзе да +10°С на паўднёвым усходзе краіны.
Атмасферны ціск істотна не зменіцца.