Як змяніліся сюжэты гарадскіх муралаў да і пасля 2020 года ФОТЫ
На гарадскіх сценах у краіне адбылася істотная змена тэматыкі і падыходаў у стварэнні муралаў пасля выбараў і пратэстаў 2020 года, заўважыў «Флагшток».
Паводле ацэнкі выдання, на гарадскіх вуліцах «не засталося месца для аўтарскай ініцыятывы і самастойнай мастацкай тэхнікі».
«Флагшток» заўважае, што да 2020 года муралы мелі больш шырокі спектр сюжэтаў і большую мастацкую свабоду.
Пасля 2020 года засталіся толькі дзяржаўныя заказы і «выбраныя майстры, гатовыя афармляць сцены да чарговай дзяржаўнай («чырвонай») даты».
«Чыноўнікі працягваюць шукаць сваю легітымнасць у сюжэтах, звязаных пераважна з Другой сусветнай вайной», — дадае выданне.