Праваабаронцы: Ёсць 124 прозвішчы затрыманых па справе Гаюна
«Вясна» мае інфармацыю пра як мінімум 124 пацверджаных фігурантаў справы Гаюна, якіх змясцілі пад варту.
Агульная ж лічба затрыманых значна больш. Затрыманні адбываюцца па ўсёй Беларусі да гэтага часу. Таксама вядома, што некаторых затрыманых адпускаюць да суда пад залог.
Фігурантам справы прызначаюць як хатнюю хімію, так і хімію з накіраваннем і калонію. Некалькі судоў адбылося наўпрост учора ў розных гарадах Беларусі.