БЕЛ Ł РУС

Агучаны парадак дня Усебеларускага народнага сходу

25.11.2025 / 11:47

Nashaniva.com

Старшыня УНС Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу 25 лістапада агучыў яго папярэдні парадак дня. УНС запланаваны на 18—19 снежня, піша БелТА.

УНС у лютым 2021 года

Плануецца зварот Лукашэнкі з Пасланнем да беларускага народа і парламента. У адпаведнасці з абноўленай Канстытуцыяй штогадовыя пасланні заслухоўваюцца толькі на пляцоўцы УНС.

Па-другое, сходу трэба зацвердзіць праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на наступную пяцігодку. Ключавыя яе палажэнні абмяркоўваліся на нядаўнім нарадзе кіраўніка дзяржавы з урадам і рабочай групай з ліку профільных спецыялістаў. «Станоўчая дыскусія дала магчымасць выслухаць альтэрнатыўныя пункты гледжання. Разумныя прапановы ўлічаны», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Як і ставілася задача, праграма накіравана на павышэнне дабрабыту і якасці жыцця людзей». Па яго даручэнні дапрацаваная праграма раздадзена дэлегатам УНС, якія на месцах павінны актыўна падключыцца да яе абмеркавання.

Па-трэцяе, Усебеларускаму народнаму сходу неабходна вырашыць кадравыя пытанні. Так, трэба абраць новага члена прэзідыума УНС замест мінулага. «У нас кампактны прэзідыум, непажадана, каб былі вакансіі», — адзначыў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула