БЕЛ Ł РУС

Больш за 200 цягнікоў прызначыла Белчыгунка на зімовыя святы

25.11.2025 / 10:57

Nashaniva.com

З 24 снежня па 12 студзеня у Расію прызначана больш за 60 цягнікоў па папулярных напрамках: Мінск — Масква, Брэст — Масква, Полацк — Масква і Мінск — Санкт-Пецярбург.

Продаж білетаў на цягнікі ўжо адкрыты. Рэалізацыя праязных дакументаў на цягнікі ў міжнародных зносінах з Расійскай Федэрацыяй адкрываецца за 90 сутак да іх адпраўлення з пачатковай станцыі, нагадалі ў прэс-цэнтры.

Ва ўнутрырэспубліканскім злучэнні прызначан 150 дадатковых цягнікоў па асноўных напрамках, якія звязваюць Мінск з абласнымі цэнтрамі.

«Работа па прызначэнні дадатковых цягнікоў у міжнародных і ва ўнутрырэспубліканскім злучэнні удзе працягнута», — дадалі ў прэс-цэнтры БЧ.

Нагадаем, што ў снежні будзе адразу чатыры выходныя запар: з 25 снежня па 28 снежня, а потым выходныя з 1 па 4 студзеня.

Чытайце таксама:

Белчыгунка з 14 снежня ўводзіць новы графік цягнікоў

Каментары да артыкула