БЕЛ Ł РУС

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня

25.11.2025 / 9:2

Nashaniva.com

Лідары Кітая і ЗША правялі тэлефонную размову.

Фота: Mahesh Kumar / AP

«Кітай і ЗША павінны захоўваць пазітыўную дынаміку двухбаковых адносін і прытрымлівацца правільнага курсу, кіруючыся прынцыпамі раўнапраўя, павагі і ўзаемнай выгады. Пра гэта ў панядзелак заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін», — паведамляе Сіньхуа. 

Старшыня КНР нагадаў, што лідары дзвюх краін у мінулым месяцы правялі паспяховую сустрэчу ў паўднёвакарэйскім Пусане, дасягнуўшы мноства важных дамоўленасцей.

Як адзначыў кітайскі лідар, гэтая сустрэча дазволіла скарэктаваць курс гіганцкага карабля кітайска-амерыканскіх адносін і «надаць імпульс яго ўпэўненаму руху наперад, паслаўшы пазітыўны сігнал усяму свету».

Сі Цзіньпін таксама растлумачыў прынцыповую пазіцыю Кітая па Тайваню, падкрэсліўшы, што вяртанне Тайваня ў склад Кітая з’яўляецца важным неад’емным элементам пасляваеннага міжнароднага парадку.

Нагадаўшы, што Кітай і Злучаныя Штаты у свой час змагаліся плячо да пляча з фашызмам і мілітарызмам, кітайскі лідар указаў, што зараз абедзвюм краінам тым больш трэба сумесна абараняць вынікі Перамогі ў Другой сусветнай вайне.

Трамп са свайго боку адзначыў, што Сі Цзіньпін з’яўляецца вялікім лідарам і што ён з вялікай радасцю правёў з ім сустрэчу ў Пусане.

«Прэзідэнт ЗША поўнасцю пагадзіўся з поглядам старшыні КНР на адносіны паміж дзвюма дзяржавамі і падкрэсліў, што зараз абодва бакі ўсебакова рэалізуюць важныя дамоўленасці, дасягнутыя на сустрэчы ў Пусане», паведамляе Сіньхуа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула