БЕЛ Ł РУС

69‑гадовую Ларысу з Мінска асудзілі за пратэсты

26.11.2025 / 8:30

Nashaniva.com

Ларыса Пракашка цяпер на пенсіі. Нядаўна яе судзілі па «народным» 342‑м артыкуле.

Ларыса Пракашка. Фота з яе старонкі Укантакце

Мінчанцы Ларысе Пракашка 69 гадоў. Ларыса скончыла Інстытут культуры (цяпер — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў) на бібліятэкара.

Жанчына на пенсіі вядзе актыўнае жыццё. Яна рэгулярна ходзіць у тэатры і на канцэрты, любіць маляваць і фатаграфаваць ды робіць падзелкі сваімі рукамі. Таксама любіць гатаваць і час ад часу падарожнічае.

Ларысу асудзілі ў 2025 годзе за «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК). Імаверна, яе абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах.

Жанчыне прысудзілі «хатнюю хімію».

Чытайце таксама:

Распавядаем, як даказваюць удзел беларусаў у пратэстах і як зменшыць рызыку

70‑гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная

Маладую маці з Ліды, якая толькі што нарадзіла, асудзілі за палітыку

Каментары да артыкула