Пад Гомелем злавілі гіганцкага шчупака ФОТАФАКТ
Пра салідны рыбацкі трафей напісалі выданню «Моцныя навіны» яго чытачы.
Рыбу злавілі каля сядзібы «Дом рыбака» ў рацэ Сож. Шчупак трапіўся ладны — 110 сантыметраў у даўжыню, вага — 9,5 кг.
Да агульнабеларускага рэкорду, праўда, гэтаму шчупаку далёка. Самага вялікага шчупака ў Беларусі злавіў на Дзвіне жыхар Наваполацка Сяргей Бортнеў. Вага рыбіны склала 29,1 кілаграма.
Чытайце таксама:
Мінчук вылавіў у цэнтры сталіцы 10‑кілаграмовага шчупака
У Прыпяці злавілі гіганцкага сома-волата. Але праверыць гэта немагчыма
Зорка «Белсата» Валер Руселік расказаў, чым рыба ў Польшчы адрозніваецца ад беларускай
Мінчук пайшоў рыбачыць на карасёў, а вылавіў рэкорднага шчупака