БЕЛ Ł РУС

У Беларусі запусцілі тэлеканал з індыйскімі фільмамі

24.11.2025 / 15:53

Nashaniva.com

У Беларусі пачалі трансляцыю два новыя тэлеканалы, паведаміў Белтэлекам.

Яны будуць даступныя ў пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТВ» SMART ZALA.

На 43‑й кнопцы будзе канал Bollywood HD. Там гледачы змогуць паглядзець сучасныя індыйскія фільмы. Вяшчанне арганізаванае кругласутачна.

На 46‑й кнопцы з’явіўся канал Hollywood.

Там можна пабачыць класічныя рэйтынгавыя кінафільмы амерыканскіх кінастудый. Акрамя таго, пакажуць дакументальныя фільмы пра акцёраў і свежыя навіны Галівуда.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула