БЕЛ Ł РУС

У Намібіі зноў балатуецца чыноўнік з імем Адольф Гітлер

24.11.2025 / 14:48

Nashaniva.com

У 2020 годзе яго перавыбралі з вынікам амаль 85 працэнтаў.

Фота: Wikimedia Commons

У Намібіі ў цэнтры ўвагі апынуўся мясцовы палітык з іменем Адольф Гітлер Уунона, кіраўнік акругі Ампунд'я. Ён пацвердзіў Bild, што будзе ўдзельнічаць у рэгіянальных выбарах 26 лістапада. Адольф Гітлер Уунона кіруе акругай з 2004 года, і ў 2020 годзе яго перавыбралі з вынікам амаль 85 працэнтаў.

Ціск на чыноўніка ў апошнія гады толькі ўзрастаў: жыхары скардзіліся на застой у развіцці рэгіёну і адсутнасць інфраструктуры. Мясцовая газета Namibian цытавала выбаршчыка, які абураўся: «Мы плацім яму не за тое, каб ён гуляў у карты на працы».

Імя, якое прыцягвае ўвагу ва ўсім свеце, Уунона тлумачыць тым, што ягоны бацька проста не разумеў гістарычнага кантэксту. Ён падкрэслівае, што не мае нічога агульнага з нацысцкімі злачынствамі і на публічных мерапрыемствах выкарыстоўвае толькі імя Адольф.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула