БЕЛ Ł РУС

Фінляндыя склікае суседзяў Беларусі на Саміт Усходняга флангу ЕС

24.11.2025 / 14:47

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр Фінляндыі Петэры Орпа запрасіў лідараў сямі краін — членаў Еўрасаюза на Саміт Усходняга флангу, які пройдзе ў Хельсінкі 16 снежня. Такое мерапрыемства адбудзецца ўпершыню.

У саміце возьмуць удзел лідары Швецыі, Эстоніі, Латвіі, Польшчы, Балгарыі, Румыніі, Літвы. 

Галоўнай тэмай сустрэчы стане бяспека Еўропы і гатоўнасць да абароны, асабліва на ўсходняй знешняй мяжы ЕС.

Петэры Орпа падкрэсліў, што краіны, якія мяжуюць з Расіяй, сутыкаюцца з агульнымі выклікамі ў сферы бяспекі.

«Мы, як суседзі Расіі, сутыкаемся з агульнымі праблемамі бяспекі. У апошні час гібрыдныя аперацыі, кібератакі і парушэнні паветранай прасторы паскорыліся. Абарона Еўропы павінна быць дадаткова ўзмоцненая на мяжы з Расіяй», — заявіў ён. 

Мяркуецца, што саміт дазволіць краінам усходняга флангу паглыбіць супрацоўніцтва ў галіне абароны і кіравання межамі. Сустрэча ў Хельсінкі адбудзецца напярэдадні пасяджэння Еўрапейскай рады ў Бруселі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула