БЕЛ Ł РУС

«Навалілі цэглы»: у Магілёве мясцовыя кладуць у ліфты цагліны, каб тыя лепш працавалі

24.11.2025 / 14:26

Nashaniva.com

Нечаканую карціну пабачыла ў жылым доме ў Магілёве дзяўчына: дзверы ліфта адчыніліся, а на падлозе ляжалі дзве цагліны. Аказалася, што гэта не хуліганства, а неабходнасць. 

«Навалілі цагліны» — выказалася яна з непрыязнасцю да невядомых, якія «засмецілі» ліфт.

Аднак мясцовыя жыхары растлумачылі, што цэгла там знаходзіцца не проста так, а выконвае «важную функцыю».

«Без цэглы дзеці не могуць паехаць. Ліфт проста не бачыць маленькую вагу і не рухаецца!» — патлумачылі дасведчаныя людзі.

Магілёў.news адзначае, што падобная сітуацыя з'яўляецца найгоршай рэкламай для вырабаў магілёўскіх ліфтабудаўнікоў, бо паказвае на праблему з чуйнікамі вагі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула