Еўра патаннеў на пяць капеек
На таргах у Мінску 24 лістапада еўра апусціўся да 3,3658 беларускага рубля, сёння патаннеўшы на паўтара працэнта.
Даляр сёння вырас на 0,11 капейкі да 2,9225.
У пачатку года амерыканская валюта каштавала 3,4735, еўрапейская — 3,5753.
Расійскі рубель падаражэў на 0,33 капейкі да 3,6982 за 100 адзінак.