Мінсувязі: У дрэннай мабільнай сувязі вінаваты вашы вокны
Апошнія некалькі месяцаў беларусы скардзяцца на пагаршэнне якасці мабільнай сувязі. У Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі назвалі нечаканую прычыну — яна звязаная з тым, што вам хочацца жыць у цяпле, піша Devby.io.
«Сучасныя дамы цяпер будуюцца з энергаэфектыўнымі шклопакетамі, у якіх выкарыстоўваецца тонкае напыленне металу. І гэта вельмі сур’ёзна ўплывае на згасанне сігналу — да тысячы разоў», — сказаў першы намеснік міністра Павел Ткач у эфіры АНТ.