БЕЛ Ł РУС

У Мазыры ў будынку царквы адкрыўся расійскі дыскаўнтар «Доброцен»

23.11.2025 / 22:38

Nashaniva.com

«Лепей бы школа дзіцячай творчасці там адкрылася, студыя спеваў, але ніяк не «Доброцен» у будынку былой царквы».

Крама «Доброцен» у будынку царквы. Мазыр, Беларусь. 21 лістапада 2025 года. Скрыншот: wow_yastremskaya / TikTok

У Мазыры адкрылася новая крама расійскай сеткі дыскаўнтаў «Доброцен». Яна запрацавала ў будынку, дзе раней была Новаапостальская царква, заўважыў «Белсат».

Пра адкрыццё крамы ў будынку, які займала пратэстанцкая Новаапостальская царква, паведаміла ў TikTok жыхарка Мазыра. 

@wow_yastremskaya

♬ оригинальный звук - wow_yastremskaya

У каментарах абураюцца з нагоды трансфармацыі царквы ў краму. Людзі пішуць, што гэты будынак больш пасуе для музычнай школы або канцэртнай залі, бо там выдатная акустыка:

«У нас у Мазыры адкрываюць толькі крамы, відаць, у нас жывуць самыя галодныя людзі, ну а культура ў нас глыбока зарытая».

«Лепей бы школа дзіцячай творчасці там адкрылася, студыя спеваў, але ніяк не «Доброцен» у будынку былой царквы».

«Мы хадзілі туды на канцэрт арганнай музыкі. Там шыкоўная акустыка».

Расійская гандлёвая сетка «Доброцен» прыйшла ў Беларусь у 2019 годзе з адкрыцця першай сваёй крамы ў Бабруйску. Цяпер у нашай краіне ўжо больш за 50 крамаў гэтай кампаніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула