Расійскую вулічную спявачку Наока зноў не выпусцілі на волю са спецпрыёмніка
Сёння заканчваўся тэрмін трэцяга адміністрацыйнага арышту вулічнай спявачкі Дыяны Логінавай (Наока). Яна павінна была выйсці на волю разам са сваім жаніхом Аляксандрам Арловым, яшчэ адным удзельнікам гурта «Стоптайм».
Фота: Медыязона
Як піша «Бумага», Логінаву павезлі са спецпрыёмніка ў паліцэйскай машыне. Паводле інфармацыі журналістаў, гэты ж аўтамабіль выкарыстоўваўся для затрымання Арлова пасля ягонага першага адміністрацыйнага арышту.
Музыкі пазбаўлены свабоды з сярэдзіны кастрычніка, калі іх упершыню затрымалі за выкананне на вуліцах Санкт-Пецярбурга песень забароненых у РФ Noize MC і Манетачкі.
У Расіі і іншых краінах свету праходзяць акцыі падтрымкі музыкаў.
Абноўлена. Пазней стала вядома, што музыкаў адпусцілі дадому.
Чытайце таксама:
Расійская вулічная спявачка Наока не выйшла на свабоду пасля другога арышту
Гітарыст вулічнай групы «Стоптайм» зрабіў у аўтазаку прапанову спявачцы Наока