БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка загадаў чыноўнікам перад прыходам да яго здаваць мабільнікі

23.11.2025 / 9:24

Nashaniva.com

У Палацы Незалежнасці чыноўнікі і нават замежныя госці цяпер здаюць не толькі смартфоны, але і смарт-гадзіннікі.

Сваю прыладу пакідае кіраўнік Адміністрацыі Дзмітрый Круты. Скрын відэа

На АНТ паказалі кадры з Палаца Незалежнасці, дзе чыноўнікі перад мерапрыемствамі з удзелам Аляксандра Лукашэнкі цяпер абавязаны здаваць не толькі смартфоны, але і смарт-гадзіннікі.

«На ўваходзе ў гэтыя залы смартфоны, а з нядаўніх часоў яшчэ і смарт-гадзіннікі, здаюць усе — і госці з іншых краін, і нават вышэйшыя службовыя асобы», — расказалі ў эфіры.

Чыноўнікі здаюць свае гаджэты ў спецыяльныя чорныя чамаданы. На кадрах паказалі, як сваю прыладу там пакідае кіраўнік Адміністрацыі Дзмітрый Круты.

Нядаўна Лукашэнка папярэдзіў чыноўнікаў наконт выкарыстання мабільных тэлефонаў і забараніў іх «браць з сабою»: «Ніякага сакрэту, калі ў вас тэлефон — чым вы займаецеся, куды вы ходзіце… Ніякага сакрэту».

Ён тады заклікаў захаваць правадную тэлефонную сетку.

Лукашэнка заявіў таксама, што ў яго асабіста няма мабільнага тэлефона, і ён «неяк жыве без яго». Але ў 2024 ён паказаў свой мабільны тэлефон закрытай сувязі беларускім студэнтам. Гэты мабільнік, расказаў ён, не знаходзіцца непасрэдна пры ім, а ў ад'ютанта. У фармаце закрытай сувязі з Лукашэнкам могуць мець зносіны па гэтым мабільніку каля 70 чалавек, якія маюць яго асабістую санкцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула