БЕЛ Ł РУС

У ДТЗ пад Іванавам загінула жанчына, тры чалавекі пацярпелі

22.11.2025 / 22:7

Nashaniva.com

У Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці каля 12:55 на 15‑м кіламетры дарогі Н-472 адбылося цяжкае ДТЗ, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Паводле папярэдніх звестак, 27‑гадовая кіроўца Opel выехала на сустрэчную паласу, дзе сутыкнулася з мікрааўтобусам Volkswagen, якім кіраваў 79‑гадовы мужчына.

У выніку аварыі 77‑гадовая пасажырка Volkswagen загінула на месцы. Абодва кіроўцы, а таксама 27‑гадовая пасажырка з Opel, былі дастаўленыя ў бальніцу.

Устаноўлена, што абодва аўтамабілі былі на зімовых шынах. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула