У Мінску ў аварыю трапіла маршрутка
22 лістапада каля 14:50 у Мінску на скрыжаванні вуліцы Ваўпшасава і Геалагічнага праезду адбылося ДТЗ з удзелам маршруткі, паведамляе УДАІ ГУУС Мінскага гарвыканкама.
Паведамляецца, што мікрааўтобус Peugeot сутыкнуўся з аўтамабілем Ford, пасля чаго маршрутка выехала за межы дарогі і наляцела на дарожны знак. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.
Адной з пасажырак маршруткі надалі медыцынскую дапамогу — яе даставілі ў медыцынскую ўстанову для агляду.