БЕЛ Ł РУС

Памёр Валерый Кастручын

22.11.2025 / 18:15

Nashaniva.com

Саюз пісьменнікаў Беларусі паведаміў пра смерць члена гэтай арганізацыі, дзіцячага пісьменніка Валерыя Кастручына.

Валерый Кастручын

Валерый Кастручын нарадзіўся 26 студзеня 1952 года ў Фаставе Кіеўскай вобласці ў сям’і рабочага. 

У дзяцінстве сям’я часта пераязджала: з Украіны — у Варкуту, потым у Алтайскі край, Казахстан, а праз некаторы час вярнулася ў Фастаў. Пасля ў 1961 годзе Кастручыны пераехалі ў Беларусь, дзе Валерый скончыў школу, а ў 1970 годзе паступіў на філалагічны факультэт БДУ.

Пасля вучобы ён працаваў настаўнікам мовы і літаратуры, журналістам і рэдактарам у дзіцячых выданнях і на тэлебачанні. 

Першы твор Валерыя Кастручына быў надрукаваны ў 1968 годзе ў часопісе «Вясёлка». У маладыя гады яго творчасць падтрымалі вядомыя беларускія дзіцячыя пісьменнікі. З таго часу яго апавяданні, казкі і вершы рэгулярна друкаваліся ў многіх газетах і часопісах.

Першыя кнігі выйшлі ў 1970—1980‑я гады, сярод іх «Бярозкіны апраткі», «Ласіны грыб», «Казкі лясной палянкі», «Цудоўныя астравы». Пазней з’явіліся іншыя зборнікі і серыі, а таксама сумесныя фантастычныя творы з Уладзімірам Цвятковым.

Асобныя кнігі Кастручына перавыдаваліся некалькі разоў, перакладаліся на іншыя мовы. У розных выдавецтвах выйшлі дзясяткі яго зборнікаў казак, апавяданняў і вершаў, многія — вялікімі накладамі.

Усяго Валерый Кастручын быў аўтарам больш як пяцідзесяці кніг пра прыроду і жывёл, агульны наклад якіх перавысіў 750 тысяч асобнікаў.

Чытайце таксама:

Памёр Вячаслаў Рагойша

Памерла вядомая беларуская мастацтвазнаўца Мая Яніцкая

Памёр фотажурналіст Яўген Коктыш. Ён здымаў Быкава і Мулявіна

Каментары да артыкула