БЕЛ Ł РУС

На фота вызваленых украінцаў апазналі палітзняволенага Вячаслава Бародзія. Але гэта аказалася памылкай

22.11.2025 / 17:25

Nashaniva.com

Кадры з чалавекам, вельмі падобным да яго, апублікавалі ўкраінскія ўлады, піша «Вясна». Пасля, аднак, праваабаронцы зрабілі ўдакладненне, што памыліліся — насамрэч гэта не Вячаслаў Бародзій.

Чалавек, якога спачатку зблыталі з Вячаславам Бародзіем. Скрыншот відэа

Украінскага егера Вячаслава Бародзія затрымалі 1 верасня 2023 года ў Ельскім раёне Беларусі, які мяжуе з Жытомірскай вобласцю Украіны. Вядома, што Вячаслаў нарадзіўся ў Жытомірскай вобласці, некаторы час жыў у Мазыры, а потым вярнуўся ва Украіну і працаваў егерам, выхоўвае трох дзяцей.

Прапагандысты паведамлялі, што Бародзій нібыта пасля пачатку поўнамаштабнай вайны прайшоў падрыхтоўку ў навучальным цэнтры Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны і што «з сакавіка 2023 года, акрамя ГУР Мінабароны, ён стаў супрацоўнічаць яшчэ і са Службай бяспекі Украіны».

Пазней яго асудзілі да 10 гадоў калоніі.

Пра памілаванне Аляксандрам Лукашэнкам і вызваленне з беларускіх турмаў 31 зняволенага грамадзяніна Украіны стала вядома сёння, 22 лістапада.

Персанальна пакуль вядома толькі пра вызваленне 18‑гадовай Марыі Місюк.

Чытайце таксама:

«Мама, я дома!» — «Як дома?!» Адна з вызваленых украінак — дзяўчына Юлія ВІДЭА

Вызваленых з няволі ўкраінцаў сустракаў асабіста Кірыла Буданаў ВІДЭА

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк

Каментары да артыкула