БЕЛ Ł РУС

Новыя нямецкія дроны-акулы будуць бараніць Балтыйскае мора ад дыверсій

22.11.2025 / 14:36

Nashaniva.com

Дзякуючы вадароднаму прываду дрон здольны тыднямі працаваць без дазапраўкі.

Фота: тэлеграм-канал Bild 

Падводны дрон Greyshark, створаны ў Германіі і набіты высокімі тэхналогіямі, павінен патруляваць Балтыйскае мора для абароны крытычнай інфраструктуры, выяўлення варожых разведвальных адзінак і маніторынгу акваторыі, піша Bild.

Гэтая беспілотная міні-субмарына брэменскага вытворцы Euroatlas толькі што прайшла ходавыя выпрабаванні.

Дзякуючы вадароднаму прываду дрон здольны тыднямі працаваць без дазапраўкі. У мадэлі ёсць некалькі варыянтаў.

У варыянце Foxtrot магчымыя нават працягласць плавання да 4 месяцаў і да 10 000 марскіх міль. Апарат выкарыстоўвае 17 высокатэхналагічных датчыкаў. Праграмнае забеспячэнне на аснове штучнага інтэлекту апрацоўвае даныя ў рэальным часе і распазнае магчымыя варожыя аб’екты.

У наступным годзе можа пачацца серыйная вытворчасць Greyshark, заявіў менеджар Euroatlas Маркус Беер. Паводле яго слоў, ужо ёсць зацікаўленыя пакупнікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула