Зяленскі назваў дэлегацыю на перамовы з ЗША і Расіяй
Уладзімір Зяленскі падпісаў указ пра стварэнне дэлегацыі Украіны для ўдзелу ў перамовачным працэсе з Злучанымі Штатамі і іншымі міжнароднымі партнёрамі, а таксама з прадстаўнікамі Расійскай Федэрацыі.
Андрэй Ярмак, Уладзімір Зяленскі і Рустэм Умераў. Фота: Zelenskiy/Offical Telegram Account/Anadolu via Getty Images
Кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Андрэя Ермака абралі кіраўніком дэлегацыі.
У складзе дэлегацыі сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Рустэм Умераў і яго намеснік Яўгеній Астранскі, начальнік ГУР Кірыла Буданаў, начальнік Генштаба Андрэй Гнатаў, кіраўнік Службы знешняй разведкі Алег Івашчанка, першы намеснік міністра замежных спраў Сяргей Кісліца, намеснік кіраўніка СБУ Аляксандр Поклад і дарадца Ермака Аляксандр Беўз.