БЕЛ Ł РУС

У Польшчы адразу двух беларускіх дальнабойшчыкаў злавілі п'янымі за рулём

21.11.2025 / 16:11

Nashaniva.com

Двух грамадзян Беларусі польская паліцыя затрымала за кіраванне грузавікамі ў п’яным стане. 38‑гадовы кіроўца меў у крыві амаль 2 праміле алкаголю, а 39‑гадовы — больш за адно праміле. Абодва ехалі ў напрамку польскай мяжы, паведамляе аддзел паліцыі ў Бяла-Падлясцы.

Фота: biala-podlaska.policja.gov.pl

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 19 лістапада: супольны нарад паліцыі з Любліна і дарожнай інспекцыі з Бяла-Падляскі спыніў абодвух кіроўцаў і змясціў іх у ізалятар. Мужчынам ужо выставілі абвінавачанні ў кіраванні транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення. Паліцыя таксама канфіскавала ў іх грошы ў лік магчымых штрафаў і пакаранняў.

Кіраванне ў нецвярозым стане у Польшчы можа прывесці да пазбаўлення волі тэрмінам да трох гадоў, а таксама да сур’ёзных фінансавых санкцый.

Чытайце таксама:

Беларускі дальнабойшчык у Іспаніі трапіў у паліцыю з цэлым букетам парушэнняў

П'яны беларускі дальнабойшчык ледзь не ўрэзаўся ў гандлёвы цэнтр у Польшчы. Яго дэпартавалі

Пад Уроцлавам п'яны беларускі дальнабойшчык паралізаваў цэлую трасу

Каментары да артыкула