БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка запатрабаваў ад навукоўцаў спыніць выконваць незапатрабаваныя даследаванні

21.11.2025 / 14:21

Nashaniva.com

Палітык сёння правёў сустрэчу з навукоўцамі па пытаннях развіцця навуковай сферы і дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук

Фота: БелТА

Лукашэнка запатрабаваў ад вучоных спыніць выконваць незапатравабаныя даследаванні, а таксама звярнуў увагу на праблему тэматычнага дублявання і драбнатэмнасці ў навукова-тэхнічных праграмах, піша БелТА.

«Можа быць, прагучыць груба. Дзяржпраграмы — гэта не кармушка! Галоўная задача, перш за ўсё для Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях, — спыніце выконваць незапатрабаваныя даследаванні і ствараць бесперспектыўную прадукцыю! — запатрабаваў ён. — Тады і пытанне з абаронай дысертацый адпадзе само сабой. Кожнае заданне ў навукова-тэхнічных праграмах — гэта тэма дысертацыі. Выканаў заданне — атрымай навуковую ступень».

Яшчэ адна важная ўмова — напаўненне праграм такімі заданнямі, якія паказваюць вынік не ў далёкай перспектыве, а цяпер. Акрамя таго, трэба нарэшце вызначыцца з тым, хто выступае заказчыкамі гэтых праграм.

«Як я ўжо заяўляў, плаціць будзем за вынік!» — падкрэсліў Лукашэнка.

Тэмы ўсіх навуковых работ павінны адпавядаць часу і актуальным патрэбам эканомікі і сацыяльнай сферы, заявіў ён. 

Лукашэнка прывёў адзін з нядаўніх прыкладаў: «У адным з зваротаў, якія мне паступілі, тэма — «Метад педагагічнага маўчання як сродак развіцця пазнавальнай самастойнасці замежных студэнтаў». Наколькі гэта актуальна і прымяняльна потым у педпрактыцы або ў жыцці, цяжка сказаць. І такіх выпадкаў маса. Асабліва ў гуманітарнай сферы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула