Тры аповесці Быкава выйшлі пад адной вокладкай
Выдавецтва «Папуры» працягвае перавыдаваць спадчыну класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава. Гэтым разам пад адной цвёрдай вокладкай чытачы знойдуць тры аповесці — «У тумане», «Аблаву» і «Сцюжу», піша bellit.info.
«Чалавек сярод людзей — чалавек супраць людзей — чалавек без людзей. Такія жыццёвыя этапы наканавана прайсці героям прапанаваных аповесцяў. І кожны з іх урэшце разумее, што самыя важныя рашэнні ў жыцці ён прымае, застаўшыся сам-насам», — гаворыцца ў анатацыі.
Гэтае і іншыя перавыданні ад «Папуры» прадаюцца ў Беларусі ў кнігарнях (напрыклад, у «Акадэмічнай кнізе» і кнігарні «Параграф 45»), а таксама на анлайн-рэсурсах.