БЕЛ Ł РУС

УСУ зноў нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ. Ад папярэдняга не прайшло і тыдня

20.11.2025 / 18:7

Nashaniva.com

У ноч на 20 лістапада падраздзяленні УСУ нанеслі паўторны ўдар па Разанскім нафтаперапрацоўчым заводзе, паведаміў Генштаб Узброеных сіл Украіны.

Разанскі НПЗ. Фота ілюстрацыйнае

Як паведамляецца, зафіксаваныя траплянне па аб’екце і пажар у зоне ўстановак другаснай перапрацоўкі нафты. Дакладныя маштабы пашкоджанняў яшчэ высвятляюцца.

Разанскі НПЗ, магутнасць якога складае 17,1 мільёна тон нафты ў год, з’яўляецца адным з найбуйнейшых у РФ. Ён выпускае аўтабензін розных марак, дызельнае паліва, авіяцыйную карасіну ТС-1, звадкаваныя газы і іншыя нафтапрадукты. У сярэднім завод штогод вырабляе каля 840 тысяч тон авіяцыйнага паліва і мае важнае значэнне для забеспячэння Паветрана-касмічных сіл расійскай арміі.

Раней пра ўдар па Разанскім НПЗ паведамлялася 15 лістапада. Усяго ж з пачатку 2025 года УСУ як мінімум восем разоў атакавалі гэты завод.

Чытайце таксама:

Украінскія дроны ноччу атакавалі магутную Разанскую ДРЭС

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ

Украінцы падарвалі буйны нафтаправод пад Масквой

Гарыць пасля ўдару Разанскі нафтаперапрацоўчы завод — адзін з найбуйнейшых у Расіі

Каментары да артыкула