БЕЛ Ł РУС

У Турцыі да 25 гадоў асудзілі адэсіта, які насмерць збіў двух узброеных рабаўнікоў

20.11.2025 / 16:1

Nashaniva.com

Рабаўнікі разбілі шкло аўтамабіля, стралялі, укралі сумку з 35 000 еўра, пасля чаго спрабавалі ўцячы на матацыкле.

Здарэнне адбылося 10 лістапада 2023 года. Украінец Дзмітрый Чабан быў у сваім аўтамабілі, калі двое мужчын разбілі шкло яго машыны і выкралі сумку з 35 тысячамі еўра, пасля чаго паспрабавалі ўцячы на матацыкле.

Дзмітрый пачаў пераследаваць іх на аўтамабілі. Рабаўнікі стрэлілі. Чабан збіў матацыкл — абодва рабаўнікі загінулі на месцы.

Чабан заявіў на судзе, што дзейнічаў у стане афекту:

«Калі мяне рабавалі і я ўбачыў зброю, я страціў свядомасць. Калі б я быў у нармальным стане, я б іх не збіў. Я б не рызыкаваў сваім жыццём, у мяне не было намеру забіваць. У мяне няма схільнасці забіваць людзей, усё адбылося па-за маім кантролем».

Адвакат Чабана настойваў на тым, што гэта была самаабарона, бо яго кліент быў абрабаваны пад пагрозай зброі.

Першапачаткова 37‑гадовага Чабана асудзілі да пажыццёвага зняволення, але цяпер прысуд змянілі на 25 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула