БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Некаторыя рэктары дастукаліся да антыдзяржаўнай палітыкі і сталі царкамі

20.11.2025 / 12:30

Nashaniva.com

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 20 лістапада, прымаючы кадравыя рашэнні.

Сяргей Каспяровіч і Юрый Машын

Ён узгадніў прызначэнне новых рэктараў у дзвюх ВНУ краіны. На пасадзе рэктара Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта будзе працаваць Сяргей Каспяровіч. Да гэтага часу ён займаў пасаду рэктара Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

На пасаду рэктара Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова ўзгоднены Юрый Машын. Раней ён працаваў на пасадзе першага прарэктара Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Звяртаючыся да новых кіраўнікоў ВНУ, Лукашэнка арыентаваў іх перш за ўсё на дасягненне канкрэтных вынікаў, тым больш што людзі яны адукаваныя, прасунутыя і павінны самі разумець, якія да іх прад'яўляюцца патрабаванні. «Рэктар — гэта найвялікшая пасада. Марыць толькі можна пра такую працу. Усё ў цябе пад рукамі: працуеш з моладдзю, разумныя, граматныя падначаленыя. Патрэбны вынік», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым ён крытычна адазваўся аб паводзінах асобных кіраўнікоў ВНУ. «Некаторых панесла. Асабліва маладых рэктараў. Яны ўжо дастукаліся да антыдзяржаўнай палітыкі. Яны сталі «царкамі» там, ва ўніверсітэце, — звярнуў увагу ён. — Барані вас Божа ад гэтага галавакружэння ад поспехаў. Павінна быць пэўная палітыка. А то ў нас некаторыя кажуць: «На Захадзе — вось гэта да, а ў нас — гэта не». І ў той жа час усе вы і тыя, пра якіх я кажу (прабачце, не называю сёння прозвішчы), яны ж адукацыю атрымалі і вялікімі сталі тут. Таму працуйце сумленна, акуратна».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула