БЕЛ Ł РУС

Украінскія дроны ноччу атакавалі магутную Разанскую ДРЭС

19.11.2025 / 18:38

Nashaniva.com

19 лістапада ў цэнтральнай Расіі украінскія дроны атакавалі Разанскую (Новамічурынскую) ДРЭС — другую па магутнасці ў цэнтральным рэгіёне Расіі.

Скрыншот з відэа відавочцаў

Паводле наяўнай інфармацыі, былі цалкам знішчаныя 4‑ы і 5‑ы энергетычныя блокі станцыі. Усяго на Разанскай ДРЭС сем блокаў з турбаагрэгатамі тыпу К— 300‑240 і К-800-240-3. Атака адбылася ў ноч з аўторка на сераду, сведкі зафіксавалі вялікі слуп агню і дыму.

Губернатар Разанскай вобласці Павел Малкоў пацвердзіў факт атакі. Паводле яго, расійскія ПВА перахапілі частку дронаў, і іх абломкі ўпалі на тэрыторыю «аднаго з прадпрыемстваў», выклікаўшы пажар. Людзі не пацярпелі, матэрыяльныя страты ацэньваюцца экспертамі.

Разанская ДРЭС размешчаная ў горадзе Новамічурынск, яна мае ўстаноўленую магутнасць 3130 МВт і цеплавую магутнасць 212,5 Гкал/гадзіну. Станцыя ўваходзіць у склад аб’яднанай энергасістэмы цэнтру Расіі і забяспечвае значную частку электрасілкавання цэнтральных рэгіёнаў, саступаючы па магутнасці толькі Кастрамской ДРЭС.

Раней, 6 лістапада, пад удар дронаў Украіны трапіла тая самая Кастрамская ДРЭС, а 15 лістапада — Разанскі НПЗ «Раснафты», які забяспечвае палівам маскоўскі рэгіён. У выніку апошняй атакі праца завода была прыпынена як мінімум да канца месяца.

Чытайце таксама:

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ

Украінцы падарвалі буйны нафтаправод пад Масквой

Гарыць пасля ўдару Разанскі нафтаперапрацоўчы завод — адзін з найбуйнейшых у Расіі

Учарашні ўдар украінскіх дронаў па Наварасійску прывёў да значных страт у расійскай СПА

Каментары да артыкула