БЕЛ Ł РУС

У Барысаўскім раёне ў аварыі загінуў 54‑гадовы кіроўца

19.11.2025 / 16:9

Nashaniva.com

54‑гадовы кіроўца загінуў у аварыі ў Барысаўскім раёне. Пра гэта паведаміла абласная ДАІ. ДТЗ адбылося 19 лістапада каля 10:20 на 22‑м кіламетры дарогі Р67 Барысаў — Беразіно — Бабруйск.

Фота: t.me/gai_minobl

37‑гадовы жыхар Магілёўскай вобласці ехаў на ГАЗе з прычэпам. На павароце направа прычэп пачало заносіць, кіроўца не здолеў утрымаць машыну і выехаў на сустрэчную паласу. Там ГАЗ сутыкнуўся з Audi A4, якой кіраваў 54‑гадовы мясцовы жыхар.

Фота: t.me/gai_minobl

Кіроўца Audi загінуў на месцы, а кіроўцу ГАЗа адвезлі ў бальніцу.

Фота: t.me/gai_minobl

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула