БЕЛ Ł РУС

На польскай мяжы зніклі чэргі на выезд з Беларусі

19.11.2025 / 13:18

Nashaniva.com

Ва ўсіх трох пунктах — у Кузніцы, Бераставіцы і Брэсце — няма чаргі з легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў, вынікае з інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэта.

У «Бераставіцы» стаяць 13 грузавікоў, у «Казловічах» — 790.

Аднак ёсць чэргі на ўезд у Беларусь з Польшчы, піша DW-Беларусь.

Так, час чакання для легкавых машын у пункце пропуску Кузніца — Брузгі складае адну гадзіну, у Тарэспалі — Брэсте — тры гадзіны, у Баброўніках — Бераставіцы чаргі няма. Аўтобусам даводзіцца чакаць толькі ў Тарэспалі, меркаваны час — дзве гадзіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула