Дзевяць чалавек загінулі ў выніку расійскага ўдару па Цярнопалі
Шматпавярховы дом зруйнаваны ва ўкраінскім Цярнопалі ў выніку расійскай атакі раніцай 19 лістапада.
Дзевяць чалавек загінулі ў выніку расійскага ўдару па Цярнопалі, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Таксама на гэты момант вядома пра дзясяткі пацярпелых, пад заваламі могуць быць людзі.