БЕЛ Ł РУС

Мінабароны Расіі прызнала факт атакі ракетамі ATACMS, сцвярджае, што яны былі збітыя, а пускавыя ўстаноўкі знішчаныя

19.11.2025 / 8:14

Nashaniva.com

Расійскае Міністэрства абароны выдала сваю версію ўкраінскага ўдару амерыканскімі дальнабойнымі ракетамі ATACMS, пра што напярэдадні вечарам паведамлялі УСУ.

Здымак ілюстрацыйны. Крыніца: Wikimedia Commons

Расійскае ведамства заявіла, што па Варонежскай вобласці былі запушчаныя чатыры ракеты, яны былі збітыя, а затым па двух пускавых устаноўках MLRS у Харкаўскай вобласці, якія запусцілі гэтыя ракеты, быў нанесены ўдар ракетамі «Іскандэр-М», перадаюць расійскія агенцтвы. Сцвярджаецца, што ўстаноўкі былі знішчаныя.

Ведамства таксама паказала фатаграфіі і відэа, якія ілюструюць гэтыя сцвярджэнні. Іх праўдзівасць пакуль не правераная.

Генштаб УСУ, не прыводзячы дэталяў, сцвярджаў, што ракеты ATACMS былі выкарыстаныя паспяхова.

Чытайце таксама:

УСУ выкарысталі ATACMS для ўдараў па тэрыторыі Расіі

Каментары да артыкула