БЕЛ Ł РУС

Беларуска ў сярэдзіне лістапада пайшла ў лес і вярнулася з кашом лісічак

18.11.2025 / 21:11

Nashaniva.com

Да пачатку зімы застаецца менш чым два тыдні, але сезон «ціхага палявання» ў краіне не спыняецца. Сёлета ён незвычайна працяглы — нават у сярэдзіне лістапада людзі вяртаюцца з лесу з поўнымі кошыкамі, заўважыла Tochka.by.

Скрыншот з відэа

Жанчына з Мядзела ў тыктоку расказала, што знайшла сапраўдныя лісічкі, хоць гэта грыбы, якія звычайна збіраюць улетку. Паводле яе слоў, усе яны былі падмарожаныя.

@senbernar_ya

♬ оригинальный звук - Ленка путешественница

Карыстальнікі ў каментарах спрачаліся пра смак такіх грыбоў: адны лічаць, што падмерзлыя становяцца горкімі і «гумовымі», але яшчэ адна блогерка адказала, што нічога горкага не адчувала і грыбы былі смачныя.

Чытайце таксама:

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»

Пад Гроднам пад самы канец сезону знайшлі гіганцкі грыб ФОТЫ

Беларускі грыбнік знайшоў у лесе незвычайныя баравікі

Каментары да артыкула