БЕЛ Ł РУС

Завод «БелДжы» масава адклікае некаторыя свае аўтамабілі

18.11.2025 / 18:18

Nashaniva.com

Пад адкліканне трапілі аўтамабілі мадэлі Belgee S50 (Geely Emgrand), выпушчаныя ў перыяд з 3 жніўня 2023 года па 4 ліпеня 2025 года. Прычынай адклікання стала неабходнасць замены кампанентаў сістэмы вентыляцыі паліўнага бака.

Фота ілюстрацыйнае

Усе ўладальнікі такіх аўтамабіляў могуць звярнуцца ў дылерскі цэнтр для правядзення гарантыйнага рамонту. Работы будуць выкананыя хутка і бясплатна.

Рэкамендуецца не адкладаць візіт у сэрвіс, каб пазбегнуць магчымых праблем у эксплуатацыі аўтамабіля. Своечасовае абслугоўванне дапаможа захаваць бяспеку і надзейнасць транспартнага сродку.

Чытайце таксама:

У кастрычніку ў Беларусі выраслі продажы легкавых аўтамабіляў

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely

«Белджы X50» на 4‑м месцы ў спісе самых прадаваных аўтамабіляў у Расіі

Каментары да артыкула