БЕЛ Ł РУС

У Брэсце люлька з рабочымі звалілася з узроўню пятага паверха

18.11.2025 / 17:48

Nashaniva.com

У люльцы было тры чалавекі. 44‑гадовы абліцоўшчык-плітачнік ад атрыманых траўмаў памёр на месцы. 35‑гадовы тынкоўшчык і 42‑гадовы цясляр атрымалі траўмы і дастаўленыя ў бальніцу.

Скрыншот з відэа

Паводле звестак Следчага камітэта, трое мужчын рамантавалі дах і фасад шматпавярховіка. Яны падняліся на падвеснай люльцы на ўзровень 5‑га паверха, але ў нейкі момант канструкцыя нахілілася і разам з апорамі павалілася ўніз.

44‑гадовы рабочы загінуў на месцы. Двое яго калег атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, цяпер ім аказваюць меддапамогу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула