Дзе сёння глядзець матч Беларусь — Грэцыя
Сёння зборная Беларусі згуляе заключны паядынак кваліфікацыі чэмпіянату свету супраць каманды Грэцыі.
Фота: football.by
Прамую трансляцыю матча, які пройдзе ў венгерскім Залаэгерсеге, правядзе тэлеканал «Спорт ТБ». Пачатак гульні а 22:45.
Футбольная зборная Беларусі ў адборы да чэмпіянату свету прайграла чатыры матчы, у тым ліку першы матч Грэцыі з лікам 1:5, але ў суботу ў Капенгагене згуляла ўнічыю з Даніяй 2:2.
Пасля пяці тураў: Данія — 11, Шатландыя — 10, Грэцыя — 6, Беларусь — 1.
Незалежна ад сённяшняга выніку Беларусь заняла апошняе месца ў групе.
А вось зборныя Шатландыі і Даніі сёння ў Глазга разыграюць, хто зойме першае месца ў групе і заваюе прамую пуцёўку на чэмпіянат свету, а хто будзе гуляць у стыкавых матчах.