БЕЛ Ł РУС

Лідар кіроўнай партыі Літвы: Вялікая верагоднасць, што мяжа з Беларуссю будзе адкрыта

18.11.2025 / 13:26

Nashaniva.com

У аўторак на пасяджэнні Камісіі па нацыянальнай бяспецы Літвы, прысвечаным сітуацыі з захраслымі ў Беларусі грузавікамі і сітуацыі з кантрабандай праз паветраныя шары, лідар кіроўнай Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі Міндаўгас Сінкявічус сказаў, што існуе вельмі высокая верагоднасць адкрыцця мяжы з Беларуссю яшчэ да 30 лістапада, паведамляе LRT.

Фота: Ашмянскі веснік

«Я думаю, што яна вельмі высокая», — сказаў Сінкявічус журналістам у Сейме, адказваючы на пытанне пра верагоднасць адкрыцця мяжы з Беларуссю раней запланаванага тэрміну.

«Ёсць вялікае жаданне прадухіліць гэтую сітуацыю, верагодна, усё звязана з надвор’ем, але хочацца верыць, што Беларусь таксама зрабіла свае высновы (адносна кантрабандных паветраных шароў)», — дадаў Сінкявічус.

Сінкявічус у панядзелак запэўніваў, што важныя рашэнні па гэтым пытанні будуць прыняты на пасяджэнні Камісіі па нацыянальнай бяспецы ў аўторак.

«Камісія па нацыянальнай бяспецы прыме найбольш адэкватнае і аптымальнае рашэнне, якое адпавядае інтарэсам усіх перавозчыкаў, прадпрыемстваў, якія дзейнічаюць і апынуліся ў замкнёным становішчы са сваімі грузавікамі», — заявіў палітык у аўторак.

Сітуацыя дынамічная, і мы спадзяемся, што яна нармалізуецца. Гэта не толькі тэарэтычныя здагадкі, але і паслядоўныя дзеянні крыміналістаў, памежнікаў, мытнікаў, паліцыі, а таксама палітычныя і дыпламатычныя крокі. Спадзяюся, што падобная сітуацыя больш не паўторыцца», — дадаў лідар сацыяль-дэмакратаў.

Пасля таго, як Польшча ў панядзелак адкрыла два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, Сінкявічус сказаў, што адчувае салідарнасць суседніх краін, а сітуацыя з кантрабанднымі паветранымі шарамі і захраслымі ў Беларусі грузавікамі абмяркоўвалася і з Злучанымі Штатамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула