БЕЛ Ł РУС

Што з выездам з Беларусі па стане на раніцу?

18.11.2025 / 08:14

Nashaniva.com

Чэргаў з легкавых аўтамабіляў і аўтобусах на пераходах «Брузгі» («Кузніца») і «Бераставіца» («Баброўнікі») няма.

У «Бераставіцы» стаяць 35 грузавікоў, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

Гэтыя пераходы былі адкрытыя ўчора.

На пераходзе «Брэст» — 600 легкавых аўтамабіляў і чатыры аўтобусы.

Чытайце таксама:

Польшча адкрыла два пераходы на беларускай мяжы

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Перавозчыкі папярэдзілі, што некаторыя рэйсы ў Польшчу мяняюць маршруты і заязджаць у Брэст не будуць

Каментары да артыкула