БЕЛ Ł РУС

Беларускі гандбаліст не можа гуляць у партугальскім клубе праз праблемы з дакументамі

17.11.2025 / 23:41

Nashaniva.com

Гандбаліст партугальскага клуба «Бенфіка» з Лісабона і зборнай Беларусі Мікіта Вайлупаў у сябе ў сацсетках расказаў, што ў апошні час вымушаны быў прапусціць некалькі матчаў сваёй каманды, паколькі ў яго ўзніклі праблемы са знаходжаннем на тэрыторыі гэтай краіны. Цяпер Мікіта трэніруецца з сербскай «Вайводзінай» і праводзіць майстар-класы дзецям у акадэміі клуба, піша сайт «Быстрый центр».

Мікіта Вайлупаў. Фота: sport5.by

«Прычына, па якой мяне няма ў складзе, заключаецца ў тым, што ў мяне была венгерская віза. Пасля тыдня, праведзенага ў нацыянальнай камандзе, калі я вярнуўся, тэрмін дзеяння гэтай візы скончыўся з-за венгерскіх правіл, паколькі я больш не працаваў у краіне [раней Вайлупаў тры гады гуляў у венгерскім клубе «Веспрэм», а кантракт з «Бенфікай» падпісаў у ліпені 2025 года. — Рэд.].

Я казаў пра гэта кіраўніцтву « Бенфікі «на працягу трох месяцаў у Партугаліі, але да гэтага часу ў мяне няма ніякіх афіцыйных партугальскіх дакументаў, каб прадстаўляць»Бенфіку»! І я ўжо прапусціў пару важных матчаў у чэмпіянаце Партугаліі, у тым ліку тых, перамогі ў якіх маглі б дапамагчы нам згуляць у Лізе чэмпіёнаў у наступным сезоне.

Чаму я ў Сербіі? Таму што я прафесіянал! Я павінен працягваць сваю працу ў любых абставінах. Быць у найлепшай форме, падтрымліваць свой узровень. І я хачу сказаць вялікі дзякуй «Вайводзіне», трэнеру і хлопцам. Удзячны, што далі гэтую магчымасць на дзесяць дзён!» — напісаў Мікіта Вайлупаў.

Адзначым, што ў першы дзень поўнамаштабнага нападу Расіі на Украіну 24 лютага 2022 года Мікіта заклікаў спыніць вайну. 

«Усе краіны адзіныя. У нас адна мова і адна агульная гісторыя. Спыніце вайну! Вайна — гэта заўсёды слёзы, страты і смерці. Беражыце сябе!» — напісаў тады Вайлупаў.

Чытайце таксама:

Ціханоўская і Марыніч звярнуліся да ўрада Партугаліі з просьбай дапамагчы беларускім імігрантам

У Партугаліі адмяняюць абарону для беларусаў, якія выехалі з Украіны падчас вайны

Былы гандбаліст Рутэнка расказаў, як катаецца па Еўропе нягледзячы на санкцыі

Міжнародная федэрацыя гандбола папрасіла вярнуць у «нашу гандбольную сям'ю» беларусаў і расіян

Беларус выйграў чэмпіянат Венгрыі па гандболе. Прычым стаў галоўнай зоркай у вырашальным матчы

Каментары да артыкула