БЕЛ Ł РУС

Рыжанкоў спадзяецца на вяртанне «нармальных адносін» з Польшчай

17.11.2025 / 16:17

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў выказаў надзею, што адкрыццё Польшчай двух памежных пераходаў — «Кузніца» і «Баброўнікі» (з беларускага боку «Брузгі» і «Бераставіца» — стане крокам да вяртання «нармальных адносін» паміж дзвюма краінамі.

Скрыншот відэа

У каментары тэлеграм-каналу «Время первого» Рыжанкоў адзначыў, што польскі бок праявіў паслядоўнасць у сваіх рашэннях і што вельмі важна, польскія палітыкі прыслухоўваюцца да грамадскай думкі і выконваюць абяцанні. Чыноўнік падкрэсліў, што аднаўленне руху праз мяжу стварае станоўчую атмасферу і спрыяе наладжванню сувязяў паміж людзьмі і бізнэсам, а ўжо пасля — паміж палітыкамі.

Паводле яго слоў, людзі на мяжы задаволеныя адкрыццём пераходаў, і зрабіць гэта варта было даўно.

Таксама Максім Рыжанкоў заявіў, што Польшча паказала Літве прыклад «жорсткага, нармальнага прагматызму».

17 лістапада Польшча аднавіла працу двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю і чакае вынікаў гэтага кроку ў найбліжэйшыя тыдні. Літва ж не выключае, што можа адкрыць свае пераходы раней за 30 лістапада — у залежнасці ад абставін.

Чытайце таксама:

Дарадца прэм'ера Літвы: Мяжа з Беларуссю можа быць адкрыта раней, чым планавалася

Лукашэнка: Жыццё прымусіць Польшчу і краіны Балтыі будаваць нармальныя адносіны з Беларуссю і Расіяй

Літва можа адкрыць мяжу з Беларуссю раней за 30 лістапада

Каментары да артыкула