БЕЛ Ł РУС

Ford адкінула на рабочых падчас рамонту дарогі пад Мінскам — двое мужчын у бальніцы

17.11.2025 / 15:31

Nashaniva.com

ДТЗ адбылося ўдзень 15 лістапада на 21‑м кіламетры аўтадарогі М-3 Мінск — Віцебск, паведамляе ДАІ.

24‑гадовы кіроўца Ford Mondeo пры руху па ўчастку з дарожнымі работамі не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем загароджання ГАЗ.

Ад моцнага ўдару легкавы аўтамабіль адкінула ў бок рабочых, якія ў гэты момант праводзілі рамонт на праезнай частцы.

У выніку здарэння два дарожныя рабочыя — 43 і 50 гадоў, жыхары Дзяржынскага раёна, — былі дастаўленыя ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула