БЕЛ Ł РУС

Дарадца прэм'ера Літвы: Мяжа з Беларуссю можа быць адкрыта раней, чым планавалася

17.11.2025 / 15:7

Nashaniva.com

Пасля таго як міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс сказаў, што два памежныя кантрольныя пункты з Беларуссю могуць быць адкрытыя раней, чым планавалася, гэта пацвердзіў і дарадца прэм’ер-міністра Інгi Ругінене Ігнас Альгірдас Дабравольскас.

AP Photo Rafal Niedzielski

Праўда, ён не сказаў, ці можа гэта быць зроблена ўжо на гэтым тыдні, паведамляе LRT.

«Пацвердзіць, што на гэтым тыдні будзе адкрытая мяжа з Беларуссю, не магу. Рашэнні будуць прымацца, улічваючы дзеянні ўладаў Беларусі і сітуацыю, звязаную з метэаралагічнымі паветранымі шарамі», — сказаў Ігнас Альгірдас Дабравольскас.

Урад Літвы ў канцы кастрычніка вырашыў на месяц, да апоўначы 30 лістапада, закрыць апошнія два пераходы — у Медніках і Салечніках — замежныя кантрольныя пункты з Беларуссю. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула