БЕЛ Ł РУС

Электронныя бальнічныя з'явяцца ў Беларусі ў 2026 годзе

17.11.2025 / 12:26

Nashaniva.com

У 2026 годзе ў Беларусі адбудзецца трансфармацыя бальнічных, у выніку чаго можна будзе працаваць з электроннымі лісткамі непрацаздольнасці. Пра гэта распавёў першы намеснік генеральнага дырэктара Агенцтва лічбавай трансфармацыі Сяргей Руднеў, паведамляе БелТА.

Паводле яго слоў, гэта важна не толькі для пацыента, але і для наймальніка. Такое новаўвядзенне забяспечыць празрыстасць, своечасовасць надання інфармацыі, а таксама зніжэнне нагрузкі на грамадзян і бізнэс.

У электронны фармат у 2026 годзе пяройдуць не толькі бальнічныя. З 1 студзеня ў прамысловую эксплуатацыю ўвядуць цэнтралізаваную інфармацыйную сістэму аховы здароўя.

Гэта праграмнае забеспячэнне павінна аб’яднаць усе медыцынскія ўстановы — ад ФАПаў да РНПЦ, што палегчыць абмен інфармацыяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула