БЕЛ Ł РУС

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі

17.11.2025 / 11:36

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск пацвердзіў, што пашкоджанне чыгункі на лініі Варшава — Люблін адбылося ў выніку дыверсіі. Пра гэта ён напісаў у сацсетцы X.

Фота: donaldtusk / x.com

«На жаль, спраўдзіліся найгоршыя здагадкі. На трасе Варшава — Люблін (вёска Міка) адбыўся акт дыверсіі. Выбух зараду знішчыў чыгуначны пуць. На месцы працуюць службы і пракуратура. На гэтай жа трасе, бліжэй да Любліна, таксама канстатавана пашкоджанне», — заявіў Туск.

Пра пашкоджанне пуця ў ваколіцы Мікі стала вядома ўчора раніцай, калі машыніст цягніка, рухаючыся на малой хуткасці, заўважыў, што вырваны кавалак рэйкі. Ён спыніўся і паведаміў пра пашкоджанне. СМІ пішуць, што да гэтага мясцовыя жыхары чулі гук выбуху.

На месцы здарэння працуюць экстранныя службы і пракуратура. Лінія Варшава — Люблін з'яўляецца часткай чыгуначнага пуця, які вядзе ва Украіну. На пашкоджаным участку рух арганізаваны па адным пуці.

Сёння раніцай адбылося яшчэ адно здарэнне: на той жа лініі ў ваколіцы Пулаваў была пашкоджана кантактная сетка. Гэта прывяло да экстраннага спынення цягніка. У выніку пашкоджаны токапрыёмнік лакаматыва, разбітыя тры акна ў вагоне. Прычыны здарэння пакуль невядомыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула