Стала вядома, што здарылася з хлопчыкам, якога расчлянілі і кінулі ў сажалку ў Маскве
У забойстве падазраюць айчыма. А маці хлопчыка яму магла дапамагаць.
Фота: пракуратура Масквы
Сёння ў Маскве ў Гальянаўскай сажалцы знайшлі парэшткі дзіцяці. У заплечніку была галава хлопчыка 7‑10 гадоў. Забойства адбылося, меркавана, некалькі дзён таму.
Цяпер стала вядома больш дэталяў гэтай справы.
Цела хлопчыка знайшлі ў кватэры ў падмаскоўнай Балашысе, на балконе. Расійскія каналы пішуць, што ў забойстве падазраюць айчыма. Мужчына, паводле гэтай версіі, забіў хлопчыка і расчляніў цела. А маці дапамагала замятаць сляды — паклала галаву сына ў заплечнік і выкінула ў сажалку.
Паводле звестак канала «База», маці і яе сужыцеля затрымалі. Маці крыху больш за 30 гадоў, яна, як піша «База», мела праблемы з псіхікай і ўжывала рэчывы, брала мікразаймы. На працы доўга нідзе не затрымлівалася. Апошні раз яе звольнілі з крамы «Магніт» за рэгулярны перагар.