БЕЛ Ł РУС

Трамп, Пуцін, гомасэксуальныя кантакты і іншыя брудныя намёкі — у ЗША апублікавалі 20 тысяч файлаў Эпштэйна

16.11.2025 / 12:24

Nashaniva.com

Нядаўняя публікацыя часткі лістоў Эпштэйна запусціла вар'яцкія тэорыі пра сэксуальныя адносіны паміж Трампам і Білам Клінтанам.

Джэфры Эпштэйн і Дональд Трамп

12 лістапада ў ЗША апублікавалі 20 000 файлаў гвалтаўніка і сутэнёра Джэфры Эпштэйна. Сярод іх — дзясяткі лістоў, змест якіх вельмі непрыемны для прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. У перапісцы з членамі сям'і, сябрамі і саўдзельнікамі Эпштэйн робіць пра Трампа даволі дзіўныя намёкі. Незразумела, гаворка ідзе пра сапраўдную кампраметуючую інфармацыю ці пра няўдалыя жарты, піша BILD.

У лютым 2017 года Эпштэйн піша электронны ліст былому міністру фінансаў Лары Самэрсу:

«Я сустракаў вельмі дрэнных людзей, але ніхто не настолькі дрэнны, як Трамп. Ніводнай прыстойнай клеткі няма ў яго целе…»

У 2018 годзе ў адным SMS асобе з схаваным у дакументах імем Эпштэйн кажа пра Трампа (тады ішоў яго першы прэзідэнцкі тэрмін):

«Я адзіны, хто можа яго зрынуць».

У іншым выпадку Эпштэйн перапісваецца са сваім братам Маркам у сакавіку 2018 года:

Марк: Як ты?

Джэфры: Усё добра. Бэнан у мяне.

Марк: Спытай яго, ці ёсць у Пуціна фатаграфіі Трампа, як ён робіць Бубе мінэт.

У сацсетках памнажаюцца здагадкі, пра каго гавораць Эпштэйны. З Бэнанам усё зразумела — гэта дарадца Трампа. А «Буба» (Bubba) — гэта ласкавае прозвішча для хлопчыкаў у размоўнай англійскай у ЗША.

А яшчэ так звалі экс-прэзідэнта Біла Клінтана, які таксама быў неяк звязаны з Эпштэйнам.

Марк Эпштэйн заявіў у Newsweek, што да Клінтана гэтае выказванне дачынення не мае, але раскрываць, каго ён меў на ўвазе, не стаў. А другога суразмоўцу — Джэфры Эпштэйна — спытаць ужо не атрымаецца, ён памёр у 2019 годзе ў турме.

Трамп таксама нічога не праясняе. Ён неаднаразова дыстанцыяваўся ад Эпштэйна, прамых доказаў яго дачынення да якіх-небудзь сэксуальных злачынстваў няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула