БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, калі адкрыецца электронная чарга на перасячэнне зноў адкрытых пераходаў на мяжы з Польшчай

15.11.2025 / 16:52

Nashaniva.com

Дзяржаўны памежны камітэт паведаміў, што перад памежнымі пунктамі «Бераставіца» і «Брузгі», якія павінны адкрыцца з панядзелка, пачне працаваць сістэма электроннай чаргі. 

Фота ілюстрацыйнае. Скрын відэа

Рэгістрацыя ў зонах чакання каля «Бераставіцы» (з польскага боку — «Баброўнікі») і «Брузгоў» («Кузніца Беластоцкая») стартуе 16 лістапада з 20:00.

З 2:00 17 лістапада праз пункт пропуску «Бераставіца — Баброўнікі» змогуць праязджаць легкавыя аўтамабілі і аўтобусы, а таксама грузавікі з краін Еўрасаюза, Еўрапейскай эканамічнай прасторы і Швейцарыі. У пункце «Брузгі — Кузніца Беластоцкая» будуць прапускаць толькі легкавыя машыны.

Запіс у электронную чаргу пры ўездзе ў зону чакання будзе адбывацца ў парадку жывой чаргі — па меры прыбыцця транспартных сродкаў.

Памежны, мытны і іншыя віды кантролю будуць праводзіцца паводле дзейных тэхналагічных схем.

Чытайце таксама:

Перавозчыкі анансавалі рэйсы праз «Бераставіцу-Баброўнікі» на польскай мяжы

У Польшчы афіцыйна падпісалі распараджэнне аб адкрыцці памежных пунктаў з панядзелка

Ціханоўская: Я вітаю планы Польшчы адкрыць памежныя пераходы

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі

Каментары да артыкула